Два дыпломы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Два дыпломы прывёз з VII абласнога фестывалю народных тэатраў «Бярэзінская рампа» Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры і адпачынку.

Чарговы агляд сцэнічных талентаў сабраў у раённым Доме культуры г. Беразіно адданых свайму захапленню людзей. Прыехалі калектывы Слуцка, Жодзіна, Барысава, Салігорска, а таксама запрошаныя госці — музычна-драматычны тэатр-студыя «Лабіау» з Калінінградскай вобласці. Тры дні на фестывалі панавала творчая атмасфера, на сцэне жылі пачуццямі любові і гора, радасці і смутку, смеху і слёз персанажы разнастайных спектакляў. А іх выканаўцы імкнуліся данесці гледачам усе нюансы чалавечых адносін. Тыя, хто быў у зале, суперажывалі, плакалі і смяяліся, дружна апладзіравалі, тым самым ацэньваючы работу акцёраў. Апошнія прыехалі сюды (у каторы раз!), каб удасканаліць і адшліфаваць сваё сцэнічнае майстэрства. Ацэньвала яго і кампетэнтнае журы на чале з заслужанай артыст-кай Беларусі Марыяй Захарэвіч. Як адзначыла яна пры правядзенні вынікаў фестывалю, складана было вызначыць пераможцу, бо стараліся ўсе.

— У халодныя восеньскія дні мы адчувалі цяпло, — сказала вядомая актрыса. — І хачу пакланіц- ца ўсім акцёрам і па- дзякаваць ім за творчасць. А фестываль патрэбен, бо ён выхоў-вае гледачоў, прыцягвае майстэрствам выканаўцаў.

Па рашэнні журы лаўрэатам VII абласнога фестывалю народных тэатраў стаў калектыў студыі «Лабіау» з Калі-нінградскай вобласці за спектакль «Пра Фядота стральца, удалога малайца» Леаніда Філатава.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл (рэжысёр Яўген Валабоеў) прывёз з фестывалю два дыпломы. Першы — «За ўвасабленне тэмы ваенна-патрыятычнага выхавання» (спектакль «Я заўжды ўсміхаюся» па п»есе Якава Сегеля), а таксама тэлевізар, DVD-прайгравальнік і статуэтку Мельпамены. Другі Дыплом — «За лепшае выкананне эпізадычнай ролі» — атрымаў артыст тэатра Аляксандр Нялюбін (на здымку).

На трэці дзень фестывалю прайшла міні-кампазіцыя ў памяць таленавітых людзей: рэжысёра тэатра імя Уршулі Радзівіл Валерыя Мароза і былога работніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Леаніда Пашкуна, які быў адным з арганізатараў фестывалю «Бярэзінская рампа». Артысты Нясвіжскага і Барысаўскага тэатраў прачыталі вершы В.П. Мароза. Вядучыя праграмы ўручылі кветкі яго ўдаве Людміле Зянонаўне, а таксама сыну Глебу Валер»евічу.

Варта адзначыць добрыя работы нашых суседзяў: п»есы «А зоры тут ціхія» па аповесці Б. Васільева ў выкананні Слуцкага тэатра, «Калі заспявае певень» паводле п»есы Г. Марчука — калектыву народнага тэтра г. Салігорска. Кранула гледачоў і выступленне тэатральнага калектыву з Жодзіна, які прадставіў тра-гікамедыю «Аднакласнікі» Андрэя Курэйчыка.

Выступленне Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл калегі і гледачы ацанілі словамі: «Дзякуй вам, мы не маглі стрымаць слёз удзячнасці і хвалявання».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.