Гадавы план — за 11 месяцаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Тры з палавінай тысячы тон торфабрыкету раэлізавала сёлета камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Нясвіжскі зелянбуд” за 11 месяцаў, выканаўшы тым самым гадавое заданне. У снежні тут плануюць прадаць яшчэ 200 тон паліва, абслужыўшы 60 чалавек. З пачатку года рэалізавалі таксама 800 кубічных метраў дроў. Задача на снежань — прадаць яшчэ 156 кубаметраў. — Гэтае заданне выканаем, — гаворыць намеснік дырэктара прадпрыемства Уладзімір Клішэвіч. Рабочыя зелянбуда часткова нарыхтоўваюць дровы сваімі сіламі, часткова — іх пастаўляе Клецкі лясгас. Стараннасцю вызначаюцца вадзіцелі Віктар Жданюк і Аляксандр Дзішук, трактарыст Збігнеў Цвірко, драваколы Андрэй Ратомскі і Аляксандр Кальчыцкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.