Гадавы план — за 11 месяцаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Тры з палавінай тысячы тон  торфабрыкету  раэлізавала  сёлета  камунальнае ўнітарнае  прадпрыемства  “Нясвіжскі зелянбуд” за 11 месяцаў,  выканаўшы тым самым  гадавое заданне. У снежні тут  плануюць прадаць яшчэ  200 тон паліва, абслужыўшы 60 чалавек.

З пачатку года рэалізавалі таксама 800 кубічных метраў дроў. Задача на снежань – прадаць яшчэ  156 кубаметраў.

– Гэтае заданне выканаем, – гаворыць намеснік дырэктара  прадпрыемства Уладзімір Клішэвіч.

Рабочыя зелянбуда часткова нарыхтоўваюць  дровы сваімі сіламі, часткова – іх пастаўляе Клецкі лясгас.

Стараннасцю вызначаюцца вадзіцелі Віктар Жданюк і  Аляксандр Дзішук, трактарыст Збігнеў Цвірко,  драваколы Андрэй Ратомскі і Аляксандр Кальчыцкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.