Госці са Славакіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цікавае мерапрыемства прайшло нядаўна ў Нясвіжскім раённым дзяржаўным агульнаадукацыйным ліцэі ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, наладзіць якое дапамагла былая выпускніца, а зараз студэнтка 1 курса факультэта славянскай філалогіі БДУ Лізавета Пуляк. Лізавета вывучае славацкую мову. У БДУ яна пазнаёмілася са славацкімі і польскімі студэнтамі, якія праходзяць у нашай краіне стажыроўку, і запрасіла іх наведаць Нясвіж. Вечар знаёмства прайшоў у актавай зале ліцэя. На пачатку сустрэчы намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В.І. Пуляк пазнаёміла гасцей з тымі мерапрыемствамі, якія праводзяць вучні. Потым ліцэісты паказалі спецыяльна падрыхтаваную прэзентацыю аб Славакіі. Затым мелі слова самі госці, якія дапоўнілі атрыманую раней інфармацыю аб сваёй краіне, расказалі аб тым, як у іх жывуць студэнты і вучні. Шмат цёплых слоў прагучала і ў адрас беларусаў і Беларусі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.