Каб правесці ў апошні шлях…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Новы від паслуг, які пачало нядаўна аказваць раённае ўнітарнае прадпрыемства «Нясвіжская ЖКГ», — рытуальныя. Тут створана брыгада з шасці чалавек, якую можна заказаць як для ўсяго працэсу пахавання нябожчыка, так і для асобных відаў работы: для капання магілы, вынасу цела… Брыгада абслугоўвае гарадскія могілкі, а таксама могілкі ў Вайнілавічах і Качановічах. Прадпрыемства набыло катафалк. Яго можна заказваць і пры пахаванні на іншых могілках.

Каб заняць брыгаду справай увесь рабочы дзень, ёй даручылі ўтрымліваць названыя вышэй могілкі ў чысціні і парадку. Рабочыя ўбіраюць хмызнякі і смецце, вясной, летам і восенню будуць абкошваць траву. У іх абавязках — рамонт агаро-джы вакол могілак. Толькі не тычыцца брыгады ўборка саміх магіл. Яе павінны рабіць сваякі памёршых. Але, калі ёсць патрэба, хто сваімі сіламі не можа з гэтым справіцца, — можна зрабіць заказ у ЖКГ: паставіць і пафарбаваць агароджу, паставіць ці вынесці ранейшы помнік і іншае. Аплата заказу робіцца праз магазін рытуальных паслуг, які знаходзіцца ў Нясвіжы па вуліцы Савецкай, 32. Аб расцэнках можна даведацца па тэлефоне гэтага магазіна 5-30-63.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.