Каб святы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Святочную падрыхтоўку пачынаюць несвіжане і жыхары раёна. У хуткім часе паўсюль запаляцца агні, упрыгожацца елкі, а вуліцы ператворацца ў дэкарацыі з чароўных казак. А ўжо зараз у нашым горадзе ідзе бойкі гандаль навагоднімі атрыбутамі. Каб кожны змог весела адсвяткаваць Каляды і сустрэць Новы год, пераднавагодні гандаль ёлачнымі ўпрыгожваннямі, штучнымі елкамі, дзіцячымі падарункамі і сувенірнай прадукцыяй пачаўся не толькі ў магазінах горада, але і на цэнтральным рынку ў Нясвіжы. Індывідуальныя прадпрымальнікі прапаноўваюць пушыстыя прыгажуні-елкі вышынёй ад 20 сантыметраў да двух з паловай метраў, разлічаныя на густ і кашалёк самых розных пакупнікоў. Афарбоўка ялінаў — беласнежнага, серабрыстага і, вядома ж, зялёнага колеру.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.