Маладзёжны форум

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу, 11 снежня, у Карцэвічах будзе працаваць маладзёжны перасоўны шматпрофільны цэнтр “Імпульс”, у рамках якога пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Так, у школе будуць наладжаны сустрэча са старшакласнікамі “Кім быць?”, кансультацыі псіхолагаў, пройдуць спартландыя для малодшых школьнікаў “За здаровы лад жыцця” і сяброўская сустрэча па валейболе сярод каманд вясковай моладзі. У Карцэвіцкім СДК адбудзецца выстава дзіцячай творчасці, пройдуць конкурс маладых сем’яў “Мая дружная сям’я”, канцэртная праграма “Моладзь для жыхароў вёскі”, маладзёжная дыскатэка з конкурсна-забаўляльнай праграмай “Разам супраць шкодных звычак”. Таксама ў гэты дзень будуць наведаны сем’і ўліковых катэгорый, якім будзе аказана гуманітарная дапамога. Валанцёры акажуць дапамогу і састарэлым, адзінокім людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і інвалідам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.