Маладзёжны форум

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу, 11 снежня, у Карцэвічах будзе працаваць маладзёжны перасоўны шматпрофільны цэнтр «Імпульс», у рамках якога пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Так, у школе будуць наладжаны сустрэча са старшакласнікамі «Кім быць?», кансультацыі псіхолагаў, пройдуць спартландыя для малодшых школьнікаў «За здаровы лад жыцця» і сяброўская сустрэча па валейболе сярод каманд вясковай моладзі. У Карцэвіцкім СДК адбудзецца выстава дзіцячай творчасці, пройдуць конкурс маладых сем»яў «Мая дружная сям»я», канцэртная праграма «Моладзь для жыхароў вёскі», маладзёжная дыскатэка з конкурсна-забаўляльнай праграмай «Разам супраць шкодных звычак». Таксама ў гэты дзень будуць наведаны сем»і ўліковых катэгорый, якім будзе аказана гуманітарная дапамога. Валанцёры акажуць дапамогу і састарэлым, адзінокім людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і інвалідам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.