На выбары —

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзень выбараў у нашай краіне — гэта заўсёды свята. Тым больш, што цудоўны настрой тым, хто прыйшоў галасаваць, дарылі і творчыя калектывы ўстаноў культуры раёна. І ў РЦКіА былі створаныя тры брыгады артыстаў, якія наведалі з канцэртамі выбарчыя ўчасткі горада і раёна ў рамках акцыі «Беларусь — гэта мы».

Сапраўдным святам для вайнілаўцаў стаў іх прыезд. Большасць жыхароў вёскі свой прыход на ўчастак спланавалі так, каб прагаласаваць і атрымаць зарад добрага настрою. Гарачымі апладысментамі яны віталі салістаў дзіцячай вакальнай студыі «Мікст» пад кіраўніцтвам Л. Лукашэвіч, танцавальны калектыў «Арэон» пад кіраўніцтвам Ж. Галавач, народны ансамбль песні «Млечны шлях» пад кіраўніцтвам Т. Казловай, салістаў раённага Цэнтра культуры і адпачынку.

Пасля заканчэння канцэрта ўсе прысутныя шчыра падзякавалі артыстам за цудоўныя танцавальныя нумары, пранікнёныя спевы.

На фота: выступае Д. Дэмух і танцавальны калектыў «Арэон».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.