«Наш выбар

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад такой назвай на вуліцах горада правялі акцыю валанцёры атрада «Філан-троп» Нясвіжскага раённага дзяржаўнага агульнаадукацыйнага ліцэя. На працягу дзвюх гадзін яны раздавалі прахожым чырвона-зялёныя стужкі як сімвал гордасці за нашу краіну, за яе мінулае, сучаснасць і будучыню. Валанцёры заклікалі ўсіх не заставацца ў баку ад такой важнай падзеі як выбары Прэзідэнта краіны, прыйсці на ўчасткі для галасавання і зрабіць правільны выбар.

Атрымаўшы невялікі падарунак ад удзельнікаў акцыі, несвіжанка Ганна Іванаўна адзначыла:

— Мне вельмі прыемна атрымаць такую стужачку. Я буду захоўваць яе дома як сімвал нашай роднай краіны. Удвая прыемна — гэту акцыю правяла моладзь. Я рада бачыць, што маладыя людзі не засталіся абыякавымі да выбараў Прэзідэнта. А так і павінна быць, бо менавіта ў іх яшчэ ўсё наперадзе. Добра, што моладзь падтрымлівае палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне. Я і сама ўжо зрабіла свой выбар. Я выбіраю тое, што бачу і як я жыву, не давяраючы пустым абяцанням.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.