Небяспечнае сяброўства:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У снежні ў адной з гандлёвых кропак горада Нясвіжа выяўлены факт продажу піратэхнічных сродкаў (петардаў).

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што гандаль ажыццяўляўся з парушэннямі (адсутнічалі адпаведныя дакументы на дазвол рэалізацыі піратэхнічных сродкаў). Акрамя таго, петарды былі прададзены напаўналетняму навучэнцу адной са школ горада.

Па факту вядзецца праверка. Матэрыялы будуць накіраваны ў суд.

З набліжэннем навагодніх святаў усё часцей на тэрыторыі Нясвіжа, то ў адным, то ў другім баку, можна пачуць выбухі піратэхнічных сродкаў, асабліва петардаў. Людзі, узрываючы петарды ў грамадскіх месцах, не думаюць над тым, што гэта з»яўляецца парушэннем грамадскага парадку, а значыць — спакою жыхароў.

Штогод на тэрыторыі горада і раёна затрымліваюцца грамадзяне, у тым ліку і непаўналетнія, якія ўзрываюць петарды ва ўстановах адукацыі, іншых грамадскіх месцах, не задумваючыся, што такім чынам могуць пацярпець і старыя людзі, і маленькія дзеці. Ды і для любога чалавека нечаканы выбух можа скончыцца не лепшым чынам. Многія бацькі і іх непаўналетнія дзеці, магчыма, забываюцца, што неасцярожнае выкарыстанне піратэхнічных сродкаў можа проста пакалечыць, нанесці ўрон здароўю.

Трэба памятаць, што за выкарыстанне піратэхнічных сродкаў у грамадскіх месцах грамадзяне прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь, гэта расцэньваецца як дробнае хуліганства, за якое прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 30 базавых адзінак. За такі ж від парушэння правапарадку дзецьмі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, адказнасць нясуць бацькі, згодна з артыкулам 9.4 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, за што прадугледжаны штраф у памеры да 10 базавых адзінак.

Часта ў ходзе разбірацельства з непаўналетнімі высвятляецца, што піратэхнічныя сродкі яны набываюць на рынках або ў кіёсках прыватных прадпрымальнікаў, а таксама ў прадпрымальных грамадзян па месцы жыхарства. Таму нагадваем, што ўсім гандлюючым прадпрыемствам і арганізацыям, незалежна ад форм уласнасці, а таксама прадпрымальнікам на рынках, продаж піратэхнічных сродкаў (за выключэннем бенгальскіх агеньчыкаў і хлапушак) забараняецца. У выпадку выяўлення фактаў рэалізацыі піратэхнічных сродкаў, указаныя арганізацыі і прыватныя асобы будуць пазбаўлены ліцэнзіі на права вядзення рознічнага гандлю, а таксама будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, згодна з артыкулам 12.17 ч.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь (штраф у памеры ад 2 да 10 базавых адзінак).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.