Пытанні вырашаюцца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чарговая сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама прайшла ў актавай зале раённага УП «Нясвіжская швейная фабрыка», дзе прысутнічалі працоўныя калектывы Нясвіжскага ДУП «ПМК-218» УП «Мінскаблсельбуд», ПМК-23 ААТ «Салігорскводбуд», філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 168», ДУП «Нясвіжскае ПМС» і НРТЦСАН.

З інфармацыяй аб рабоце прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання прысутных пазнаёміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Л.Ф. Русіна. Аб вядзенні будаўніцтва ў раёне, перспектывах развіцця горада расказаў намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і пытаннях горада М.В. Афанасік. Выступіў таксама і адказаў на пытанні, якія паступілі да сустрэчы, дырэктар раённага УП «Нясвіж-ская ЖКГ» У.Ф. Кулашчык.

У асноўным, пытанні, якія задавалі прысутныя, датычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання горада. На многія з іх былі адразу дадзены адказы, а некаторыя ўзяты на кантроль службамі райвыканкама.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.