Разам супраць злачынстваў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На базе Нясвіжскага РАУС прайшла нарада ўчастковых інспектараў міліцыі і сацыяльных работнікаў на тэму: “Павышэнне ўзроўню бяспекі пажылых людзей і прафілактыка асацыяльных паводзін грамадзян”. Перад прысутнымі з асноўным дакладам выступіў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, капітан міліцыі А.М. Кісель. Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што за 11 месяцаў бягучага года на тэрыторыі нашага раёна ў адносінах да асоб пенсійнага ўзросту здзейснена 41 правапарушэнне, гэта на 7 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ён таксама расказаў, што раённым аддзелам унутраных спраў праводзіцца комплекс арганізацыйных і прафілактычных захадаў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў у адносінах да састарэлых.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.