Шматпрофільны цэнтр — у Карцэвічах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

(Заканчэнне. Пачатак у № 223-225)

Усе ўдзельнікі конкурсу маладых сем»яў атрымалі прызы ад арганізатараў, а пераможцы — яшчэ і падарунак ад прафкама сельскагаспадарчага ўчастка «Карцэвічы» ААТ «Нясвіжскі райаграсервіс». Пасля конкурсу жыхароў Карцэвіч, што сабраліся ў СДК, прывіталі лепшыя артысты раёна. Яны выступалі ў канцэртнай праграме «Моладзь — для жыхароў вёскі». Падчас гэтага канцэрта прайшло ўрачыстае прыняцце ў рады ГА «БРСМ» 22 юнакоў і дзяўчат, а таксама ўшанаванне дзесяці прадстаўнікоў лепшай моладзі ААТ «Нясвіжскі райаграсервіс». Яны атрымалі падарункі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама. Былі адзначаны і ўладары лепшых падворкаў — прадстаўнікі старэйшага пакалення Валянціна і Сямён Ігнатчык з Малева і маладыя гаспадары — Таццяна і Віктар Лукашэвіч з Сычэва.

Карціна работы маладзёжнага шматпрофільнага цэнтра ў Карцэвічах была б няпоўнай без дзейнасці яго сацыяльнага і валанцёрскага падраздзяленняў, прадстаўленых супрацоўнікамі РТЦСАН. Яны наведалі на тэрыторыі сельсавета 19 сем»яў пад-уліковых катэгорый і прывезлі ім гуманітарную дапамогу (цёплае адзенне), а таксама аказалі дапамогу ва ўборцы дома і прысядзібнай тэрыторыі адзінокаму састарэламу жыхару вёскі Карцэвічы.

Падводзячы вынікі работы мала-дзёжнага цэнтра ў зале мясцовага Дома культуры, намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня адзначыў, што пасля сур»ёзнага, капіталаёмкага рамонту ДК папрыгажэў да непазнавальнасці і зноў адчыніў свае дзверы менавіта для ўдзельнікаў такога значнага мерапрыемства, выказаў удзячнасць былому загадчыку аддзела культуры, пры якім пачаўся рамонт будынка — Леанідзе Віхровай, і яго цяперашняму кіраўніку — Аляксандру Кругліку, які заканчваў гэту работу. А.І. Майсеня таксама акрэсліў значэнне перасоўных маладзёжных цэнтраў для прапаганды здаровага ладу жыцця. Асобна спыніўся на значэнні прапаганды сямейных каштоўнасцей на прыкладзе конкурсу маладых сем»яў і павіншаваў усіх прысутных з надыходзячымі святамі — Калядамі і Новым годам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.