Тон задавалі ветэраны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

І сапраўды, песня ідзе з чалавекам па жыцці заўсёды, знаходзіць дарогу да сэрца. Такім быў лейтматыў канцэрта хору ветэранаў працы г. Нясвіжа, з якім яны выступілі перад работнікамі племпрадпрыемства. У праграме прагучалі творы беларускіх і савецкіх кампазітараў, былі і гумарэскі. Цёпла віталі слухачы папулярныя песні “Ехаў Ясь на кані”, “Снег кружыцца”, “Галіна”, “Выпадковы вальс”. Шмат апладысментаў, нават авацый, было адрасавана мужчынскай групе хору, якая выканала цудоўныя песні розных гадоў: “Пара ў шлях-дарогу”, “Серэнада”, “Белая бяроза”, “Матроскія ночы”. Асаблівы поспех мелі і салісты калектыву: Яўген Касмовіч, Міхаіл Сарычаў, Якаў Случак, Ніна Бурлыка.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.