У сучаснай аптэцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З уводам у аграгарадку Лань новай амбулаторыі перасялілася ў гэты будынак са старога і Ланская аптэка № 76.

— Умовы тут намнога лепшыя, — расказвае яе загадчыца Тамара Аляксандраўна Біч. — Па-першае, вітрыны сучасныя, прыгожыя, ёсць дзе выкласці тавар. Прапануем не толькі лекі, а і розныя крэмы, зубныя пасты, памперсы. Па-другое, і ўмовы працы змяніліся ў лепшы бок. Па-трэцяе, наведвальнікаў у новай аптэцы значна пабольшала, таму што яна — у цэнтры, а раней была на ўскраіне вёскі.

— Якія лякарствы найбольш запатрабаваны вяскоўцамі? — спыталі мы ў Т.А. Біч.

— Ад ціску, прастуды, а таксама сардэчныя і для суставаў.

Тамара Аляксандраўна ўжо 32 гады дапамагае на сваёй пасадзе людзям папраўляць здароўе. Як прыехала ў Лань у 1978 годзе па размеркаванні пасля заканчэння Магілёўскага медыцынскага вучылішча, так і засталася тут жыць і працаваць.

 

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.