Чароўныя прыгоды

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

21 снежня ў Нясвіжскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло святочнае прадстаўленне для членаў клубаў “Наваколле” і “Я пабудую свой дом”. У марозны і ясны дзень ва ўтульнай зале рабят чакалі чароўныя прыгоды, цікавыя сюрпрызы і гульні, цудоўныя прызы і падарункі. Дзеці сустрэліся з вядомымі казачнымі персанажамі: Ваўчанём, Лісянём, Мышкай, Тыгранём і Варонай, Лесавічком і Снегавіком і, вядома ж, Дзедам Марозам і Снягуркай. З сімвалам надыходзячага года, з вясёлымі Зайчыкамі, з задавальненнем спявалі, адгадвалі загадкі, танцавалі і вадзілі карагоды каля лясной прыгажуні. Закружыліся ў танцы Сняжынкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.