… І зарад добрага

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У СШ № 3 г. Нясвіжа прайшло навагодняе свята для адораных дзяцей “Маша і Новы год”. Лепшых вучняў раёна віталі казачныя героі Воўк, Карлсан, Снегавік і Ліса. Яны хутка стварылі святочны настрой, далучаючы да карагода ўсё новых удзельнікаў. Не давалі сумаваць на ранішніку і героі папулярнага зараз мультфільма “Маша і Мядзведзь”, весяліла народ неўгамонная Баба Яга, пацешылі вясёлым танцам шустрыя гномікі. А ўручыць дзецям падарункі Дзеду Марозу і Снягурачцы дапамаглі пачэсныя госці — намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня і начальнік раённага аддзела адукацыі Аляксандр Лях. Прывітаць вучняў прыйшлі таксама загадчык аддзела гігіены Мінскага абласнога ЦГіЭ Марына Багам, я, прадстаўнік аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага камбінета Зоя Гілько, старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.