Каб вочы блішчэлі

Новы год — адно з самых любімых святаў дзятвы. Напрыканцы снежня большасць хлапчукоў і дзяўчынак у чаканні чагосьці прыемнага, светлага. Гэтымі днямі нярэдка адбываюцца і цуды, і чараўніцтва, тварцамі якіх звычайна становяцца дарослыя. Таму і Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падарыў у мінулую пятніцу, 24 снежня, сваім наведвальнікам, маладым інвалідам аддзялення дзённага знаходжання, а таксама іх бацькам сапраўдную навагоднюю казку. У холе Цэнтра запрошаныя госці адразу апынуліся ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза, а каб прайсці на свята, ім трэба было праявіць увесь свой спрыт і ўменне — падчапіць на кручок вуды і выцягнуць з чароўнага чана на памяць маленькі падарунак. З задавальненнем “рыбачылі” як дзеці, так і дарослыя (першы здымак).

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.