Міласэрнасць

Вучні раённага ліцэя — члены валанцёрскага атрада «Філантроп» — правялі разам з раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа і РК БРСМ дабрачынную акцыю «Ёлка жаданняў».

Частка дзяцей выйшла са скарбонкамі ў людныя месцы горада, прапаноўваючы прахожым аказаць дабрачыннасць, і сабралі 107 тысяч рублёў. На гэтыя грошы былі куплены канцылярскія тавары і цацкі. РК БРСМ прадаставіў мяккія цацкі. ТДА «Новае месца» і індывідуальны прадпрымальнік Т.М. Фан-Чан выдзелілі фрукты і салодкія ласункі. Такім чынам, былі сфарміраваны падарункі для дзяцей, якія ў навагоднія і калядныя святы знаходзіліся на лячэнні ў раённай бальніцы.

Валанцёры, іх куратар — педагог-арганізатар ліцэя Т.М. Шэлех — і старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа В.Л. Пратасенка пабывалі ва ўралагічным, інфекцыйным, дзіцячым і лор-аддзяленні, уручылі 31 дзіцяці ва ўзросце ад аднаго да васемнаццаці гадоў падарункі, пажадалі хутчэйшага выздараўлення.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.