Робаты на ферме
Уступіла ў дзеянне новая ферма ў вёсцы Макашы СВК “Нясвіжскія Астроўкі”. 6 даільных робатаў-астранаўтаў А3 Next галандскай вытворчасці паставіла і зманціравала гродзенская фірма “Біякам Тэхналогія”.
Пакуль новае высокатэхналагічнае абсталяванне праходзіць абкатку: на кожнага робата прыходзіцца каля 40 кароў, а абслужыць адна машына можа максімальна 60 жывёл.
Ферма камплектуецца толькі сваімі нецелямі, за выключэннем 15-і, закупленых у СВК “Юшавічы”.
Ужо зараз новая тэхналогія даення і догляду паказвае свае перавагі: удой па ферме – 24 л на 1 карову (малако толькі класа экстра) пры сярэднім па гаспадарцы – 18 літраў.
Да таго ж, камп”ютар здымае з кожнай гадаванкі паказчыкі, якія сігналізуюць аб стане яе здароўя: пачынаючы ад фізіялагічнага цыкла і заканчваючы тым, як адпавядае рацыён кармлення патрэбам жывёлы.