Шчасця навасёлам!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні адбылося ўрачыстае ўручэнне ключоў ад 8-кватэрнага жылога дома па вуліцы Дастаеўскага,12.

Гэты дом быў узведзены ў рамках дзяржаўнай праграмы “Старое жыллё”. Будаўнікі ПМК-218 якасна і ў тэрмін правялі запланаваныя работы, за што і атрымалі падзяку ад раённага кіраўніцтва і навасёлаў. Уручаючы ключы ад кватэр новым жыхарам дома, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко зазначыў, што дзяржава і надалей будзе працягваць сацыяльна-арыентаваную палітыку, накіраваную на забеспячэнне галоўных патрэб людзей, асноўнай з якіх з”яўляецца жыллё.

Кіраўнік раённай улады таксама звярнуў увагу навасёлаў на тое, што дзяржава выканала сваю задачу па забеспячэнні іх жыллём, а яны, у сваю чаргу, павінны падтрымліваць узорны парадак у атрыманым доме.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.