Маладзёжны цэнтр у Сейлавічах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу, 26 сакавіка, у Сейлавічах будзе працаваць маладзёжны перасоўны шматпрофільны  цэнтр “Імпульс”. У гэты дзень  пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Так, у Сейлавіцкай СШ  будуць наладжаны сустрэчы  са старшакласнікамі: “Кім быць?”, удзел у якіх прымуць прадстаўнікі Клецкага і Капыльскага ліцэяў, Нясвіжскага каледжа; “Падлетак і закон”- інфармацыйна-тэматычны блок; для дзяўчат –   “Школа пазітыўнага мацярынства”. Таксама ў школе будуць працаваць  псіхолагі,  пройдзе спартландыя для  малодшых школьнікаў “За здаровы лад жыцця” і таварысцкая сустрэча па валейболе сярод каманд сельскай моладзі.  У сельскім Савеце  будзе праведзена тэматычная сустрэча з дарослымі “намаганні ў імя пераменаў”. У сельскім клубе пройдзе конкурс маладых сем”яў “Мая дружная сям”я”, канцэрт “Моладзь для жыхароў вёскі” і дыскатэка з конкурсна-забаўляльнай  праграмай  “Разам супраць шкодных звычак”. Таксама  ў гэты дзень  будзе аказана дапамога  сем”ям  уліковых катэгорый, састарэлым і адзінокім людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і інвалідам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.