Прэзентацыя “Ладдзі роспачы” — у Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы лютага несвіжане, прыхільнікі творчасці Уладзіміра Караткевіча, мелі магчымасць наведаць прэзентацыю першага  непадцэнзурнага выдання аповесці класіка “ладдзя Роспачы”, якая адбылася ў Нясвіжскай цэнтральнай  раённай бібліятэцы.

Кнігу прадстаўлялі  ўкладальнік Глеб Лабадзенка і мастак Аляксей Кульбіцкі. Гэта  выданне адметнае тым, што  складаецца з рукапісу 1964 года (ёсць магчымасць прачытаць аповесць па почырку, дарэчы, вельмі разборлівым, самога Караткевіча), кніжнага тэксту 1978 года,  пераклада “Ладдзі” на русскую мову Васіля Сёмухі. Цэнзары ў свой  час зрабілі  296 (!) правак на 23 (!) старонках аповесці. Усе яны дэтальна разглядаюцца ў параўнальным аналізе рукапісу і кніжнага варыянта, зробленым Г. Лабадзенкам. Кніга таксама  праілюстравана фотаздымкамі Караткевіча, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Апрача прэзентацыі “Ладдзі роспачы” Глеб і Аляксей расказалі  пра сваю новую  працу – стварэнне ўнікальнага фотаальбома Радзівілаў, у які ўвойдзе 500 даваенных здымкаў з гісторыі роду. Менавіта з гэтай часткі і пачалася сама сустрэча, бо, як  прызнаўся  Лабадзенка: “Хоць гаворка ў асноўным  пойдзе пра Караткевіча, у Нясвіжы я не магу не гаварыць пра Радзівілаў”… Дарэчы, аўтарамі праекта ўжо быў  выпушчаны вельмі цікавы  набор паштовак “Нясвіжскі замак і яго апошнія гаспадары”, дзе выкарыстаны фотаздымкі  з асабістага  архіву Эльжбеты Радзівіл.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.