Вясна-красна запрашае: давайце прыбяромся

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Высокі блакіт неба адлюстроўваецца ў вясновых лужынках. Яркае сонца днём і лёгкі марозік ноччу пазбаўляюць снег сілы: ён растае, гурбы відавочна меншаюць, зацямнелі прагаліны зямлі, а асфальт і тратуарная плітка сталі месцамі па-летняму сухімі.

Адначасова з гэтым вясновым наступствам агаляюцца і некаторыя непрывабныя прыкметы жыцця- дзейнасці чалавека. То там, то тут можна ўбачыць рознае смецце: пустыя бутэлькі, паперу, анучкі, іншыя “падснежнікі”. Усё гэта выкінута неахайнымі гаспадарамі, або, магчыма, выцягнута сабакамі, катамі, птушкамі са смеццевых кантэйнераў. Ды й якая, урэшце рэшт, розніца, як гэтая непатрэбшчына трапіла на зямлю і забрудзіла яе?! Яна наогул не павінна была з”яўляцца, бо бруд – гэта дрэнь, сорам, гэта люстэрка нашага светаўспрымання, нашай свядомасці, сумлення, ладу жыцця.

Таму трэба проста прыбраць гэтае смецце. Кожнаму па меры магчымасці: ля свайго дома, хлява, на тэрыторыях, што прылягаюць да прадпрыемстваў, будынкаў устаноў і арганізацый. А таксама калектыўна – у скверах, парках, на абочынах дарог і ўскрайках палёў. Зямля – вельмі дарагое наша багацце, каб трымаць яе “ў чорным целе”. Яна – красуня, якую трэба даглядаць, песціць, любавацца яе прыгажосцю. І неабходна рабіць усё, каб наша зямля, наш горад, пасёлкі і вёскі былі чыстымі, прыгожымі, утульнымі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.