Вясна паклікала ў поле

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні ў раёне распачаліся першыя вясновыя палявыя работы. Трактары з раскідвальнікамі мінеральных удабрэнняў вывелі механізатары ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ЗАТ “1 Мая”.

У першай гаспадарцы пачалі падкормліваць сенажаці і пашы, а таксама пасевы шматгадовых траў. У панядзелак свой МТЗ-1523 з раскідвальнікам “Аксіс” вывеў Аляксандр Горбель. У чацвер да яго далучыўся Аляксандр Чыркун на МТЗ-1221 з “Альфай”. Яны ўносяць калій. Па стане на раніцу 17 сакавіка ў “Нясвіжскіх Астроўках” было падкормлена 345 гектараў. Як паведаміў нашаму карэспандэнту галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Грох, за дзень уносяць на 115 і болей гектарах.

У гэтыя ж дні ў процілеглым баку раёна шчыруюць першамайцы. Юрый Саламаха працуе на МТЗ-1522 з РДУ-1,5, а падвозіць яму хлорысты калій на МАЗе вадзіцель Васіль Галуза. Другое звяно складаюць Леанід Крэмко на МТЗ-982 з АВУ-0,8 і вадзіцель Мікалай Верамейчык на МАЗ-857. Кожнае звяно заносіць штодзённа на свой рахунак па 60-70 гектараў.

У сераду прыступіла да работы і трэцяе звяно – у складзе механізатара Валерыя Каралецкага і вадзіцеляў Мікалая Кімпеля і Барыса Руснака.

На ўчарашнюю раніцу ў ЗАТ “1 Мая” было падкормлена 355 га шматгадовых траў.

Уносіць калій па травах пачалі таксама ў ААТ “17 верасня”. А ў “Новым жыцці” – пад яравую сяўбу.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.