Запрашае масленіца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

6 сакавіка ў гарадскім парку адбудзецца масавае гулянне “Масленка гадавая – яна наша  госцейка дарагая”.

Святочнае шэсце пачнецца ў 12 гадзін ад раённага Цэнтра культуры і адпачынку. Яго адметнасцю ў гэтым годзе стане  цэлы паравозік “бліноў”. Амаль усе  ўстановы культуры  прадставяць  свой “блінец”, які прыме ўдзел  у конкурсе на лепшы касцюм у гарадскім парку. Гледачоў чакае  сапраўднае  шоу з абаронай  касцюма “масленічнага  бліна”.

Таксама ў праграме:

– традыцыйныя  провады Зімы і  гуканне Вясны;
– бясплатнае частаванне блінамі;
– забаўляльная дзея, якую правядуць Масленіца і Несцерка;
– канцэрт з удзелам артыстаў устаноў  культуры раёна і РЦКіА;
– конкурс на лепшы  мастацкі свіст;
– спартыўныя конкурсы асілкаў і спаборніцтвы лыжнікаў;
– катанне жадаючых на конных экіпажах;
– выстава снежных скульптур устаноў адукацыі горада;
– спальванне  на вогнішчы чучала Зімы.

Падчас мерапрыемства будуць працаваць гандлёвыя кропкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.