Абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжы адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Як адзначыў старшыня Камісіі, дэпутат Дзярждумы Расійскай Федэрацыі Віктар Вадалацкі, гэта Камісія займаецца практычна ўсім спектрам пытанняў, непасрэдна звязаных з чалавекам: сацыяльнай палітыкай, навукай, культурай, адукацыяй, гуманітарнымі пытаннямі, маладзёжнай палітыкай. Гэта значыць, мэтай работы камісіі з»яўляецца забеспячэнне больш камфортнага жыцця простых людзей, моладзі, у незалежнасці ад сённяшніх эканамічных пераўтварэнняў, ад розных палітычных складаемых нашых дзвюх дзяржаў.

У рамках работы Камісіі адбылася сустрэча са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Іванам Крупко. Кіраўнік раёна пазнаёміў парламентарыяў з сацыяльна-эканамічным станам рэгіёна, адказаў на шматлікія пытанні.

Таксама высокія госці пазнаёміліся з гістарычнымі славутасцямі Нясвіжа, наведалі Ратушу, касцёл Божага Цела, замак князёў Радзівілаў. Разам з членам Савета Рэспублікі, дырэктарам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Міхаілам Крыштаповічам пабывалі на прадпрыемстве, якое ён узначальвае, пазнаёміліся з вытворчасцю.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.