Навіны — у кожную хату

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхарка вёскі Грыцкевічы, паштальён па дастаўцы перыядычнага друку і сродкаў масавай інфармацыі трэцяга класа аддзялення  паштовай  сувязі Грыцкевічы Марына Дзмітрыеўна  Закудоўская сярод паштальёнаў Мінскай  вобласці стала трэцім  прызёрам  конкурсу па падпісцы на рэспубліканскую газету “Звязда”, які сумесна правялі РУП “Белпошта” і рэдакцыя выдання.

Рабочы стаж Марыны Дзмітрыеўны ў сферы  паштовай сувязі складае больш дзесяці гадоў. Сваю работу яна лічыць  адказнай і цікавай. Паштовая сумка, вага якой  па пятніцах дасягае дваццаці кіла-грамаў, не проста нялёгкая ноша.

– Радуе, што сёння  людзі чакаюць нас, паштальёнаў, прыемна сустракацца з кожным, – дзеліцца жанчына. Хаця і няпроста іншы раз  прыходзіцца – і ў дождж, і  ў моцны мароз трэба  даставіць газеты і часопісы.

Нас  парадавала, што сярод перыёдыкі галоўнае месца ў сумцы  паштальёна  займае раённая газета.  На ўчастку – больш пяцідзесяці   падпісчыкаў. Сярод пастаянных прыхільнікаў “Нясвіжскіх навін” – Ганна Міхайлаўна Цыуля, Леанід Васільевіч Пруднікевіч, Валянціна Іванаўна Паляшчук, Алена Іванаўна Данілава, Ірына Пятроўна Чарнабай і іншыя.

Любяць грыцкаўцы чытаць і часопісы “Гаспадыня” і “Наша кухня”, аддаюць перавагу  часопісу “Хозяин”. Настаўнікам ідуць  прадметныя  газеты і часопісы. На ўчастак Марыны Дзмітрыеўны  па падпісцы паступаюць  21 экземпляр газеты “Звязда”, 25 – “СБ Беларусь  сегодня”, 5 – “Мінскай праўды”, 6 – “Белорусской нивы” і г.д.

Любяць вяскоўцы чытаць, а жанчыне-паштальёну  прыемна прыносіць  новыя весткі  ў хаты. У перадсвяточныя дні сумка  паштальёна  звычайна становіцца цяжэйшай. Хоць цяпер усё больш сталі віншавацца эсэмэскамі,  святочныя паштоўкі ўсё ж ідуць на адрасы.

Пасля напружанага рабочага дня дома нашу гераіню чакае сям”я – муж і 8-гадовая Дзіяначка. На выхадныя прыязджае  старэйшая дачушка Хрысціна – сту-    дэнтка Беларускага дзяржаўнага  эканамічнага факультэта, у мінулым  памочніца ў мамінай рабоце.

Новы тыдзень паштальёна Марыны Дзмітрыеўны  Закудоўскай  прыносіць новыя клопаты і новыя навіны, якія чакаюць яе адданыя падпісчыкі…


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.