Вітаючы музычную вясну

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ўжо 16-ы раз наш горад прымаў культурна-асветніцкі праект “Музы Нясвіжа”. Увесь гэты час ён ажыццяўляецца дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру Беларусі сумесна с Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім аблвыканкамам і Нясвіжскім райвыканкамам.

Збіраючы аматараў і знаўцаў мастацтва ў слынным цэнтры беларускай культуры, “Музы Нясвіжа” традыцыйна аб”ядноўваюць у сабе тэатральныя імпрэзы, мастацкія выставы, навуковыя чытанні, майстар-класы, асамблеі і, канечне ж, канцэрты старадаўняй і сучаснай музыкі.

Уступным акордам свята мастацтваў стаў спектакль “Камедыя” Мінскага абласнога драматычнага тэатра па п”есе Уладзіміра Рудава. Чатыры персанажы спектакля – беларусы Дзям”ян і Малання, яўрэй Давід і Чорт, які, як сведчыла п”еса, мае падыход да любых нацыянальнасцей, – 2 гадзіны трымалі абсалютную ўвагу залы.

Адвечная тэма сутыкнення дабра і зла, сілы і слабасці чалавека была разыграна надзвычай арыгінальна, дасціпна, з непаўторным беларускім каларытам. У спектаклі было шмат гумару – і мяккага, і з”едлівага, і за шырмай гэтага смеху камедыя незаўважна ператварылася ў трагедыю – трагедыю пустэчы і адзіноты. Але зусім ненадоўга. Фінал п”есы быў светлы і жыццясцвярджальны – Малання і Давід вярнуліся з пекла, і Дзям”ян зразумеў, што трэба цаніць жыццё, пакуль яно ў цябе ёсць, і не ўступаць у здзелкі з чортам, таму што за грошы можна купіць усё, акрамя сапраўднай радасці і спакою ў душы.

Пасля такога ўдалага тэатральнага зачыну другі дзень свята мастацтваў вызначыўся багаццем музычна-навуковых падзей. Так, у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся канцэрт ансамбля кларнетыстаў пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Генадзя Забары, пасля якога пачалася навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская музыка ў каардынатах еўрапейскага мастацтва.” прысутных на ёй прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, які пажадаў удзельнікам навуковых чытанняў плённай работы і новых цікавых адкрыццяў.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.