410 гадоў — з дня асвячэння касцёла

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжскі фарны касцёл Божага Цела – шэдэўр архітэктурнага мастацтва Беларусі – вось ужо больш 400  гадоў упрыгожвае гістарычную  частку нашага горада. Ён узнік дзякуючы  намаганням  нашага славутага роду Радзівілаў. А пабудаваў яго, як  вядома, Джавані Марыя Бернардоні. Нясвіжскі касцёл Божага Цела – першы помнік архітэктуры барока ва Усходняй Еўропе. Наша  базіліка была пабудавана ў хуткім часе пасля  першай – увогуле ў свеце! – базілікі Іль Джэзу (у імя Хрыста), якую стварылі езуіты ў Рыме.

Да нашага часу будынак касцёла  амаль не падвяргаўся архітэктурным  зменам. Увогуле святыня цесна звязана  з італьянскімі майстрамі. Так, Маурыцыё Педэцці правёў перабудову інтэр”ера касцёла. Для ўзвядзення  купала быў запрошаны архітэктар Джузэппэ Брызіё. А кансекрацыю  (епіскапскае асвячэнне) храма ў 1601 годзе  правёў папскі нунцый Клаўдыё Рангоні.

Сёлета спаўняецца 410 гадоў з гэтай знакавай падзеі. З гэтай нагоды ў суботу, у 11.00, ў касцёле  Божага Цела  пройдзе святочнае набажэнства.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.