Баль! Баль! Баль!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нядаўна несвіжане ўбачылі нязвыклую  карціну: у парку прагульваліся  парачкі і кампаніі маладых людзей у строях пачатку ХІХ стагоддзя. Як аказалася, усе яны прыехалі на баль, які вечарам прайшоў у Ратушы. Маладыя людзі – удзельнікі маладзёжнага грамадскага  аб”яднання “Гісторыка” з Мінска,  якое аб”ядноўвае аматараў  старадаўняй культуры. Яны займаюцца рэканструкцыяй баляў, танцаў і гістарычных падзей эпохі ад пачатку ХІХ стагоддзя да 1915 года.  Група, якая наведала Нясвіж,- удзельнікі праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса Агінскага”.

Як расказаў яго кіраўнік Дзмітрый Рагачоў – гэта вялікі праект, прысвечаны  менавіта нашаму славутаму кампазітару Агінскаму і 250-годдзю з дня яго нараджэння.

– Мы вырашылі, што самае цікавае з той эпохі, – адзначыў Дзмітрый Рагачоў, – гэта бальная культура. Таму вось  ужо 1,5 года вывучаем яе і  наладжваем такія мерапрыемствы. У Нясвіжы – гэта закрыты баль. Але мы праводзім  і такія праграмы, дзе шмат гледачоў. Зараз паралельна здымаем баль  на відэакамеру. Атры-моўваюцца вельмі цікавыя кадры. Я думаю, што з іх зробім цудоўны відэаролік, які ўразіць многіх лю-дзей і зацікавіць не толькі гэтай эпохай, але і прывабіць  вандроўнікаў да нашай турыстычнай  Мекі – Нясвіжа.  Гэта наш сумесны  праект з НГКМЗ “Нясвіж”. А відэаролік будзе карысны і нам, і музею.

Фотография 2

Мы таксама вельмі ўражаныя тым, як нас цёпла прымаюць тут, адкрыта і спрактыкавана  падыходзяць да ўсяго. Любыя пытанні знаходзяць паразуменне і вырашаюцца  вельмі хутка. Хочацца шчыра  падзякаваць дырэктару НГКМЗ “Нясвіж”  С.М. Клімаву і загадчыцы сектара “Ратуша” А.І. Шкрабе.

Сапраўды, пачуўшы гукі паланэзаў і ўбачыўшы  танцы той эпохі, нібы і сам трапляеш на некалькі стагоддзяў назад. І вельмі прыемна, што гэты баль у будучым змогуць убачыць і іншыя. А сам відэаролік стане добрай візіткай нашага горада.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.