Цудоўны настрой і дадатковы заробак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зараз многія забаўляльныя мерапрыемствы, фестывалі і шоу ўсё часцей і часцей  праводзяцца па-за межамі вялікіх гарадоў. Закранула гэта сусветная тэндэнцыя і нашу краіну. Напрыклад, шмат мерапрыемстваў праводзіцца  не ў сталіцы, а ў яе ваколіцах. Выгада відавочная: па-першае, выбіраецца месца, якое можа наведаць  вялікая колькасць грамадзян; па-другое, фестываль ці шоу не перашкаджае  адпачываць тым, хто яго не наведвае. Так, многія забаўляльныя праграмы  замест сталіцы часта  праходзяць у  Лагойскім раёне. Калі я быў  студэнтам, то з аднагрупнікамі  неаднаразова іх наведваў. Тым больш, што  праблем ніякіх не ўзнікае: аўтобусы  да месца правядзення  курсіруюць з перыядычнасцю,  як максімум, у 30 хвілін, ды і кошт білетаў па кішэні нават студэнту. Думаю, што  і аўтапаркі, якія  наладжвалі рэйсы да месцаў масавых гулянняў, пры гэтым  не панеслі страты.

У нашым горадзе таксама праводзіцца шэраг культурна-забаўляльных праграм  і, канешне ж,  іх выносіць за межы горада няма  патрэбы. Але кожны год у чэрвені, па-суседстве – у г.п. Мір – праходзяць вечары, якія праводзіць канал тэлебачання АНТ. Да іх арганізатары падыходзяць  з усёй адказнасцю. Наладжваюцца  канцэрты з выступленнем сусветных  зорак. Большасць несвіжан, напэўна, з задавальненнем іх наведала б, але,  як заўжды, ёсць шмат але…

Без праблем гэта могуць зрабіць уладальнікі аўто  і аматары пешых прагулак, для якіх больш за 30 кіламетраў – гэта не адлегласць. Астатнім, на жаль, застаецца сачыць за выступленнямі  толькі па тэлевізары. З Няс-віжа ў  дадзеным накірунку ў час правядзення мерапрыемства  не едзе ні адзін аўтобус. Я ўпэўнены, што арга-нізаваны маршрут  апраўдаў бы сябе і прынёс бы  прыбытак.  Канешне, Нясвіж – гэта не Мінск,  і няма патрэбы наладжваць рэйсы на Мір і назад кожныя 15 хвілін.

Напэўна, хапіла б 2-3 за вечар, а выгада была б узаемная: несвіжане  атрымалі б асалоду ад мерапрыемства, а арганізацыя, наладзіўшая падвоз людзей, дадатковыя грошы. А грошы, як кажуць, лішнімі ніколі не будуць.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.