Каханне — гэта сапраўдны крыж, несці які аднаму не пад сілу,

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

таму любячыя  сэрцы аб”ядноўваюць свае намаганні і нясуць яго разам – у горы і ў радасці, шчасці і няшчасці. Так нара-джаецца сям”я. І самая  вялікая радасць для кожнай сям”і – гэта  з”яўленне ў свет  новага жыцця. Толькі пры гэтай умове двое могуць стаць шчаслівымі. І тут паўстае пытанне, колькі дзяцей  павінна быць у сям”і для таго, каб гэтае  шчасце было сапраўдным? Зараз вельмі часта можна пачуць нешта накшталт: “Нашто пладзіць галечу?” Большасць  сем”яў выхоў-ваюць адно, у лепшым выпадку, двух дзетак. Бацькам здаецца, што ім яны могуць даць усё. Але даброты ўсяго свету – ў руках  Божых. І не спадзяючыся на яго міласць, даць усё свайму  адзінаму дзіцяці можа і не атрымацца.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы, ў рамках дзейнасці клуба маральна-духоўнага  выхавання падлеткаў і моладзі “Ноеў каўчэг”, адбылася сустрэча з сям”ёй настаяцеля храма  Свяці-целя Мікалая ў Мінску, вядучага духоўна-асветніцкай перадачы “Мір вашаму дому” на тэлеканале “Лад” іерэя Паўла Сер-дзюка (на фота) і матушкі Веры, пісьменніцы, аспіранткі  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, якая, дарэчы, з”яўляецца кіраўніком  цэнтра аховы  мацярынства “Матуля”, што працуе  пры храме. У іх сям”і выхоўваюцца  чацвёра  дзяцей.

Падчас мерапрыемства айцец Павел, матушка Вера, а таксама валанцёры цэнтра, якія прыехалі разам, гаварылі  аб галоўных каштоўнасцях сям”і, і ўвогуле, што такое сям”я з пункту гледжання  хрысціянства.

– У свецкім разуменні мы гаворым аб сям”і, як аб ячэйцы грамадства, нейкай першапачатковай  цагліне грамадскага складу. У духоўных адносінах, у разуменні Хрысціянскага  Богаслоўя, сям”я – гэта малая царква. Гэта малая мадэль такога Богам даннага саюза паміж мужчынай і жанчынай, на які падае благадаць Святога Духа і ў ім адбываецца працяг жыцця – падкрэсліў айцец Павел. – Увогуле святыя айцы старажытнай царквы гаварылі аб тым,  што ў свеце, які напоўнены грахом, захавалася толькі адно таінства – шлюбу. І мы сапраўды можам  бачыць, што ўсё ў нашым свеце  пападае пад уздзеянне закону распаду. У тым ліку і чалавечае жыццё. Але  менавіта ў шлюбе  адбываецца яго  працяг. Гэта сапраўдны  цуд! Мы бачым, што чалавеку  да-зволена разам з Богам, Тварцом, быць саўдзельнікам зара-джэння новага  жыцця. І далей, для чалавека, які  нарадзіўся ў поўнай сям”і, сям”я – гэта школа жыцця. З сям”і выходзіць чалавек сацыяльны, адказны, здольны кахаць, быць верным. Усе лепшыя якасці прывіваюцца  менавіта тут. Прыклад бацькоў дае незабыўны эфект для чалавека на ўсё жыццё. Пагэтаму сям”я не можа быць  заменена ніводным  сацыяльным інстытутам – гэта адзінае месца, дзе паўнацэнна выхоўваецца  чалавек як асоба, як грамадзянін дзяржавы, у якой ён жыве.

Сапраўды, не пагадзіцца са словамі айца Паўла нельга. І такая сустрэча, а на ёй у асноўным прысутнічалі маладыя людзі, напэўна дапамагла многім задумацца аб тым, што ж  такое сям”я і як будаваць свае адносіны дзеля таго, каб сям”я стала сапраўднай.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.