Музыка эпохі Рэнесансу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цудоўны падарунак для несвіжан і гасцей горада  у “Ноч музеяў” зрабіў НГКМЗ “Нясвіж”. У сектары “Ратуша” выступіў гурт старадаўняй  рэнесанснай  музыкі “Стары Ольса”. Гурт,  нягледзячы на тое, што выконвае  спецыфічную музыку, даволі вядомы не толькі ў  нашай краіне, але і за яе межамі, дзе  назіраецца тэндэнцыя  павышанай цікавасці да  аўтэнтычнай культуры  розных краін.

Аб рэпертуары і канцэртнай дзейнасці “Старога Ольсы”  расказаў  лютніст Ілля Кубліцкі:

– Музыка, якую вы выконваце даволі спецыфічная. Ноты яе не купіш у музычных крамах. Як жа ідзе падбор рэпертуару?

– Апошнім часам мы займаемся “Полацкім сшыткам”. Там вельмі шмат  танцаў і песен. Пакуль што нас цікавяць  толькі танцы. У “Полацкім сшытку” змешчаны мелодыі  ад XVI да XVIII ст.ст, па 8-16 тактаў. А гэта значыць, што музыкант павінен імправізаваць. Таму мы ў кожны твор  уносім штосьці  сваё,  адметнае і непаўторнае. Што датычыцца  песен, тозаймаемся  ваярскімі творамі на старажытныя тэксты. Наш альбом “Спевы рыцараў і  шляхты Вялікага Княства Літоўскага”  цалкам  складаўся з іх.

– У вас не толькі своеасаблівы рэпертуар, але і  выконваеце вы сваю музыку на спецыфічных інструментах. Што гэта за інструменты і як аднаўляеце іх?

– Інструменты рэканструіруем па старадаўніх малюнках. Дапамагаюць нам у гэтым у асноўным, нашы  беларускія майстры. А вось  гуслі зрабіў  латышскі ўмелец, а барабаны – нямецкі.

– А вось чаму вы зацікавіліся менавіта такой музыкай?

– Для нас гэта цікава. Тады, калі мы толькі пачалі займацца гэты пласт быў увогуле  незакранутым. А такія старадаўнія мелодыі выконваліся  толькі у акадэмічным стылі, на скрыпках і віаланчэлях. А менавіта  на рэканструяваных інструментах – такога  не было. Таму нас гэта вельмі  зацікавіла.

– Наколькі запатрабавана такая музыка па-за межамі нашай краіны?

– Яна выклікае вялікую цікавасць  у еўрапейскага  слухача. Гэта абумоўлена  тым, што  наша музычная спадчына  цесна звязана з музыкай еўрапейскіх краін. У эпоху Рэнесансу шмат кампазітараў з Еўропы  працавала ў нас, а нашы адпаведна ў Еўрапейскіх землях. І таму наша культура – гэта неад”емная частка еўрапейскай.

Мы часта прымаем удзел у розных фестывалях. Апошнім часам пабывалі ў Германіі, Чэхіі, Італіі, Эстоніі, Латвіі, Літве. І ўсюды нас прымаюць вельмі  цёпла і слухаюць з цікавасцю.

– Якое ўражанне ў вас пакінуў  Нясвіж?

– Мы з задавальненнем наведалі  замак. Вельмі прыемна, што ідзе  да заканчэння яго рэстаўрацыя. Мы пабывалі ў многіх краінах і  з упэўненасцю можам сказаць, што Нясвіж – гэта цудоўны горад еўрапейскага ўзроўню.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.