“Мяне цікавіць жыццё раёна”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў аддзяленні  сувязі “Нясвіж-3”  Нясвіжскага РВПС прайшоў Дзень падпісчыка.  Кожны,  хто завітаў на почту, змог падпісацца  на любімыя выданні і атрымаць падарункі, у тым ліку і ад “Нясвіжскіх  навін”.

Адным з першых  выпісаў  неабходныя выданні  А.М. Кісель. Сярод іх была і “раёнка”

– “Нясвіжскія навіны” для мяне  вельмі цікавая газета, – адзначыў  Аляксандр Міхайлавіч. – Цікава прачытаць пра  людзей, якіх ты ведаеш.  З задавальненнем  чытаю  навіны з Нясвіжскага РАУС. Вельмі прыемна, калі  ідуць публікацыі гэтай тэматыкі, якія паведамляюць  пра раскрытыя злачынствы. Таксама цікава пачытаць матэрыялы  нашых супрацоўнікаў міліцыі. Увогуле, жыццё раёна  мяне вельмі цікавіць, і таму заўсёды знаходжу час, каб пачытаць любімую “раёнку”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.