На апошніх пракосах духмянай травы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Даведаўшыся, што мы маем  намер прыехаць у пятніцу ў СВК “Агракамбінат Сноў”, каб напісаць пра нарыхтоўку кармоў, старшыня гаспадаркі Мікалай  Радаман папярэдзіў:

– Толькі прыязджайце з самай раніцы. Мы закрываем чарговую сянажную яму, і нарыхтоўку сенажу з першага ўкосу заканчваем.

Два “Ягуары”, пад упраўленнем Дзмітрыя  Зайца (фота 1) і Андрэя Ярашэвіча (фота 2), спрытна ўвіхаліся на невялікіх, апошніх участках скошанай і правяленай травы каля фермы “Хвоева”. Побач з імі  “неслі сваю вахту”  трактары з ПІМамі, прымаючы зялёныя струмені здробненай масы. А наперадзе, рыхтуючы фронт работы “Ягуарам”, шпарка “бегаў” МТЗ-1221, збіраючы пракосы ў валкі.

Фотография 2

Пад час кароткага перапынку мы папрасілі Дзмітрыя Зайца расказаць крышку пра сябе,  пра работу. Дзмітрый –  прадстаўнік  сямейнай дынастыі механізатараў.  Механізатарамі працуюць яго  бацька, Аляксандр Фёдаравіч, і дзядзька. Ужо  чацвёрты сезон Дзіма на “Ягуары” ўбірае травы. Мінулымі вёснамі  сеяў збожжавыя па “Фендце” са сваім дзядзькам Валянцінам Фёдаравічам – мяняліся ў дзённую і начную змены. Сёлета сеяў кукурузу. Ладзіліся справы і на нарыхтоўцы сенажу.  У разгар работы да трох  “Ягуараў” (з імі працаваў яшчэ Аляксандр Бараноўскі) выдзялялі да 20 трактараў з ПІМамі, таму  затрымкі з адвозкай  здробненай масы не было. Запоўнілі траншэі ля фермы “Друцкаўшчызна”, “Сычы”, цяпер вось заканчвалі траншэю каля МТФ “Дольны Сноў”. Усяго з першага ўкосу ў гаспадарцы нарыхтавалі 6083 тоны сенажу. Трэба адзначыць, што на трамбаванні масы ў  траншэях сумленна  папрацавалі механізатары  Сяргей  Ярашэвіч і Валерый Краўцоў. Яны добра разумеюць: ад якасці  ўшчыльнення травы ў многім залежыць якасць гатовага корму, які  зімой будуць даваць жывёле.

Сена з першага ўкосу назапасілі больш за 300 тон. На прэс-падбор-шчыку яго нарыхтаваў па новай тэхналогіі, загортваючы  рулоны ў плёнку, механізатар Сяргей Ждановіч.

На касьбе ж траў пастараліся  Уладзімір Кастоўскі, Дзмітрый  Васін-кевіч і Уладзімір  Багіраў.

– Аператыўна скасілі, – зазначыў галоўны аграном  гаспадаркі Уладзімір Бабёр. – Увогуле, з першым укосам за два тыдні ўправіліся. І механізатары стараліся, і надвор”е не падвяло.

Як расказаў Уладзімір Серафімавіч, з-за таго, што ў гаспадарцы застаўся мінулагодні сянаж, яны сёлета на 354 га зменшылі плошчу пад травамі. Тыя ўчасткі, якія трэба было перазалужаць, зааралі і пасеялі там кукурузу. Засталося 875 га лугавых і 350 га  сеяных шматгадовых траў. З іх  160 выдзелілі  для пасьбы кароў МТФ “Друцкаўшчызна”. А на астатніх правялі  першы ўкос. Цяпер усе  плошчы падкормліваюць  азотнымі ўдабрэннямі, каб выраслі  добрымі травы другога ўкосу, а, магчыма, і трэцяга.  Мяркуюць назапасіць, такім чынам,  на зімоўку жывёлы  10 тысяч тон сенажу і 800 тон сена.

– У мінулыя гады касьбу пачыналі пазней, заканчвалі  12-13 чэрвеня, – расказаў У. Бабёр. – Сёлета – значна раней. Бачыце: сёння – 3 чэрвеня, а  сянаж ужо закрываем.

Кукуруза ў агракамбінаце  цяпер займае 2444 га. Яна – высокаэнергетычны корм, які вельмі патрэбны ў выглядзе зерня і сіласу для жывёлы і птушкі. Усходы гэтай цеплалюбі-вай  культуры  добра ідуць у рост. І ёсць усе падставы чакаць належнага яе ўраджаю. Ва ўсякім разе, калі летась зерня  яе мелі 14 тысяч тон, то цяпер  плануюць выйсці на 18 тысяч.

… Гарачае надвор”е спрыяе нарыхтоўцы  якасных кармоў. А як жа механізатарам працуецца ў гэткую спёку? – такое пытанне  мы задалі Андрэю Берташу (фота 3), які ўпраўляў валкаўтваральнікам.

– А што? Нармальна працуецца, – усміхнуўся ён.

Фотография 3

Гаспадары зямлі, яны, на сваіх “жалезных конях”, робяць адвечную справу земляроба. Хутка і якасна. У любое надвор”е.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.