“Ноч музеяў” у Ратушы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Упершыню музеі нашага горада прынялі  ўдзел у  міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая  традыцыйна праводзіцца 18 мая ў  многіх краінах свету. Так, сектар “Ратуша” НГКМЗ “Нясвіж” працаваў  у гэты дзень да 24 гадзін, а для наведвальнікаў была прапанавана цікавая забаўляльная  праграма. Усе жадаючыя змаглі  выбраць зручны для сябе час, бо яна  праходзіла тройчы.

На мерапрыемства наведвальнікаў  музея запрасіў войт. Затым з канцэртам выступіў фальклорны гурт “Стары Ольса”. Прысутныя атрымалі асалоду ад  гучання старадаўніх інструментаў і музыкі эпохі Рэнесансу. Далей у адным з залаў музея ўсе паглядзелі  вясёлы міні-спектакль – паседжанне суда  магістрата – які падрыхтавалі  работнікі НГКМЗ “Нясвіж”. Свае веды  па гісторыі Нясвіжа кожны змог  праверыць падчас віктарыны “Знаўцы гісторыі горада”. А тыя,  хто даў найбольшую колькасць правільных  адказаў, атрымалі падарунак – сертыфікат на разавае бясплатнае наведванне аб”ектаў  музея-запаведніка “Нясвіж” у зручны для іх час. Акрамя гэтага, наведвальнікі Ратушы, падчас “Ночы музеяў”, мелі магчымасць  самастойна вырабіць сувенір на магніце з выявай аднаго з помнікаў  архітэктуры нашага горада.

Фотография 2

Адным словам тыя, хто  пабываў у гэты дзень у Ратушы, не пашкадавалі, бо ўсе атрымалі  цудоўны зарад бадзёрасці і весялосці і яшчэ раз дакрануліся да слаўнай  гісторыі нашага краю.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.