Сіла ў сяброўстве

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулым годзе, па ініцыятыве беларускага аддзялення Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Сіла ў сяброўстве” і Мінскага абласнога Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, прадпрымальнікі нашага рэгіёна наведалі Японію, дзе змаглі пазнаёміцца з рознымі сферамі жыцця японцаў, бо жылі не ў атэлях, а ў сем”ях.

І вось зараз, некалькі дзён таму, японскія пенсіянеры наведалі Мінскую вобласць, у тым ліку і Нясвіж – з візітам у адказ. Нашы землякі аказалі ім цёплы прыём і гасцінна адчынілі дзверы сваіх дамоў. У ліку сем”яў, што прынялі японцаў, была і сям”я вядомага нашага прадпрымальніка Ю.Ф. Доўнара. Дарэчы, Юрый Францавіч на працягу многіх гадоў прымае актыўны ўдзел ва ўмацаванні сяброўскіх сувязяў паміж нашым і замежнымі гарадамі.

Як зазначыў старшыня Беларускага аддзялення Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Сіла ў сяброўстве” Юрый Папоў, гасцям прапанавалі цікавую культурную праграму, у якую было ўключана і знаёмства з Нясвіжам. Яны таксама змаглі прыняць удзел у адным з мерапрыемстваў фестывалю “Музы Нясвіжа-2011”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.