З любоўю і ласкай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аператар машыннага даення кароў ААТ “Грыцкевічы” І.С. Шыіч

У пошуках добрай работы, жылля пераехала ў свой час з  Лунінецкага раёна на Нясвіжчыну сям”я Ірыны Шыіч. Хату купілі ў Грыцкевічах. Гаспадыня пайшла  на мясцовую ферму даіць кароў. І вось  ужо 10 гадоў Ірына Сцяпанаўна працуе даяркай.

Так, добрая работа, якую яна  хацела мець – гэта занятак любімай справай. Калі  выконваеш яе як след і  маеш  належны заробак. І хоць ідзеш на працу раненька, а палове пятай, і заканчваеш трэцюю дойку позна ўвечары, а на працягу дня  трэба раздаць жывёле канцэнтраты, падаслаць яе, прыбраць у кароўніку, кожны чацвер правесці санітарны дзень – усе гэтыя клопаты прыносяць задавальненне. А разам з тым – і добры надой малака. У  мінулым годзе у групе Ірыны  Шыіч у сярэднім на кожную фуражную карову яго было  атрымана 8336 кг (па ферме “Грыцкевічы” – 8164 кг). Гэта другі паказчык у калектыве пасля Галіны Мікалаеўны Сянькевіч. Паказчык Ірыны Сцяпанаўны за 5 месяцаў 2011 года – 3732 кг.

– Прадуктыўнасць кароў  залежыць ад цэлага  комплексу фактараў, – гаворыць Ірына Сцяпанаўна Шыіч. – Ад колькасці і якасці кармоў, а гэта значыць, ад развіцця раслінаводства, ад селекцыйнай работы і здароўя жывёлы, а гэта значыць, ад заатэхнічнай і ветэрынарнай службаў, ад добрасумленнасці даярак, узаемаразумення ў калектыве. Усялякія сітуацыі здараюцца, але мы шукаем  кампрамісы. І яшчэ, я думаю так: калі чалавек не любіць  жывёлы, ён не зможа працаваць на ферме.

І сапраўды, паглядзіце, які  прыветлівы твар у нашай субяседніцы, які добры, мяккі погляд вачэй. З ёй  прыемна размаўляць, слухаць яе аповед. А калі  ласкавыя словы  яна адрасуе сваім падапечным, каровы цягнуцца да  яе клапатлівых рук. Яны спакойныя, аддаюць усё малако – так аддзячваюць даярцы за яе ўвагу.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.