“Захавай сабе жыццё”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні на базе ДУА «Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа» ў рамках летняй аздараўленчай кампаніі прайшоў раённы семінар-практыкум “Захавай сабе жыццё”, удзел у якім прынялі загадчыкі дашкольных дзіцячых устаноў раёна.

Мерапрыемства прайшло  па ініцыятыве загадчыцы ясляў-сада № 4 В.І. Пуляк, старшыні раённага таварыства Чырвонага Крыжа В.Л. Пратасенкі і пры падтрымцы зацікаўленых структур раёна і вобласці.

Напачатку была змадэліравана  экстрэмальная сітуацыя: на тэрыторыі  садка знойдзена падазроная сумка. Адразу ж былі прыняты меры па эвакуацыі дзяцей. А адпаведныя службы раёна правялі  агляд невядомай знаходкі.

У другой частцы семінара яго ўдзельнікі абмеркавалі дзеянні работнікаў гэтай установы падчас экстрэмальнай сітуацыі.

Як адзначыла загадчыца ясляў-садка № 4 В.І. Пуляк, мерапрыемства прайшло  на дастаткова высокім узроўні.

– Мы да яго рыхтаваліся два тыдні. Праводзілі эвакуацыі і інструктажы дзетак і вахавацеляў, папярэдзілі бацькоў, каб яны не хваляваліся, што ў гэты дзень на тэрыторыі садка будзе шмат тэхнікі РАНС, ЦРБ, РАУС. Мы самі пры падрыхтоўцы да яго даведаліся шмат новага, нюансаў, якія былі нам невядомыя. Я ўпэўнена, што кожны загадчык дашкольных  устаноў узяў для сябе пэўную  карысную інфармацыю. Раённае  таварыства Чырвонага Крыжа  сабрала неабходную інфармацыю з адпаведных структур раёна і  падаравала ўсім удзельнікам  памяткі, якія будуць карыснымі ў іх працы.

Старшыня Нясвіжскага райкама  прафсаюза работнікаў  адукацыі і навукі Л.У. Крупец, падчас свайго выступлення,  падкрэсліла, што гэтае добрае  пачынанне ясляў-сада № 4 павінны падтрымаць усе дашкольныя ўстановы раёна і правесці такія мерапрыемствы ў сябе, каб быць падрыхтаванымі да любой экстрэмальнай сітуацыі.

У гэты дзень дзеці не толькі непасрэдна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, але і пасля эвакуацыі з задавальненнем пазнаёміліся з тэхнікай  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. А валанцёрскі атрад “Сардэчка”  парадаваў сваім выступленнем  усіх  прысутных. Старшыня  Мінскага аддзялення Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Л.С. Мусянкова ўручыла дзіцячаму садку падарункі ад гэтай арганізацыі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.