Жадаем жыць на сметніку?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля апублікавання ў № 97 “НН” патрабаванняў да добраўпарадкавання  індывідуальных жылых забудоў на тэрыторыі  Мінскай вобласці, у рэдакцыю патэлефанавала група несвіжан, якія жывуць па вуліцы Ленінскай, паблізу магазіна “Север-Сити”. Яны не засталіся абыякавымі да таго, што робіцца побач,  і паведамілі аб тым, як ужо каторы год, на жаль, безвынікова, спрабуюць  дайсці да сумлення ўладальнікаў дома № 91. Не першае лета  прысядзібны  ўчастак гэтых “гаспадароў” патанае ў пустазеллі. Сапраўды, наведаўшыся па гэтым адрасе, мы ўбачылі карціну, якую нам апісалі па тэлефоне. Дом № 91 відаць здалёк, і сярод астатніх ён  вылучаецца поўнай  занядбанасцю. Яго ўладальнікі, маладая сям”я, не надта клапоцяцца пра сваё жыллё. На агародзе замест кветак пачэснае месца заняла крапіва. Трэба аддаць гаспадарам даніну павагі – у справе  яе вырошчвання яны маюць добрыя поспехі: крапіва вырасла вышэй паркану. Праўда, і самога паркану  амаль што няма, только дзе-нідзе  сярод пустазелля можна заўважыць яго рэшткі.

Не дзіўна, што суседзі ў адчаі, бо іх  прысядзібныя ўчасткі могуць быць  прыкладам для іншых. А тут, замест таго, каб больш цікава ўпрыгожыць сваё жыллё, неабходна ўвесь час змагацца з пустазеллем, якое “гадуе” гэтая маладая сям”я, бо выспеўшае насенне  пад лёгкім павевам ветрыку разносіцца па ўсёй акрузе. Ніякія ўшчуванні на гаспадароў не дзейнічаюць. Па словах суседзяў, сям”я  неблагая, працуюць, не злоўжываюць спіртнымі напоямі, толькі вось  прывесці свой дом у парадак чамусьці  не жадаюць.

Зразумець такую пазіцыю гаспадароў гэтага дома цяжкавата. Няўжо ім падабаецца, прабачце,   жыць на сметніцы? Няўжо ўпрыгожаныя суседнія прысядзібныя ўчасткі не выклікаюць жадання  хаця б скасіць пустазелле?!  І чаму яны вучаць сваіх дзяцей? Хочацца  спадзявацца, што, прачытаўшы пра сябе ў “раёнцы”,  гаспадары дома № 91  знойдуць адказ на гэтыя пытанні і ўсё ж такі ў іх з”явіцца час, каб  прыбраць свой прысядзібны ўчастак.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.