“Памяць сэрца”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

3 ліпеня ва Ужанкаўскім сельскім доме культуры  адбыўся вечар песні франтавой «Памяць сэрца».

Са сцэны прагучаў адрывак з паэмы Антона Бялевіча «Чырвоны снег» у выкананні Вольгі Шэфер. Удзельніцы мастацкай самадзейнасці Ужанкаўскага сельскага дома культуры і Завітанскага сельскага  клуба Любоў Дрык, Людміла Гуленка, Вольга Шэфер, Анжэла Свіценка, Лілія Ільюшэнка, апранутыя «ў салдатак», на сцэне, прыбранай на манер лясной паляны (з ёлачкамі і вогнішчам), седзячы на пяньках спявалі песні: «Жураўлі», «Смуглянка», «Кацюша», «Цёмная ноч», «Аганёк» і іншыя.  Разам з імі спявала ўся зала. Акампанаваў  Валерый Кавалёў.

Пасля мерапрыемства ва Ужанцы  вечар песні франтавой «Памяць сэрца» быў прадстаўлены на сцэне вёскі Завітая. Самадзейныя артысты прынеслі гледачам шмат успамінаў аб тых страшных падзеях, узгадалі трагічныя, патрыятычныя моманты нашай гісторыі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.