Перад адказным стартам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У чацвер адбыўся раённы семінар, у якім  удзельнічалі кіраўнікі гаспадарак, галоўныя аграномы і спецыялісты  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам  райсельгасхарчу Анатолем Мікалаевічам Коршунам.

Першая частка семінара  прайшла ў ААТ «Нясвіжскія Астроўкі», дзе на лінейку гатоўнасці былі выстаўлены камбайны, паказана, чым яны павін-ны  быць абсталяваны, якую дакументацыю трэба весці. Удзельнікі мерапрыемства таксама  азнаёміліся  са збожжасушыльнай гаспадаркай, наведаўшы новую сушылку і склады, завастрылі ўвагу на парадку, які павінен быць на тэрыторыі, дзе сушыцца і захоўваецца збожжа.

Падрабязна  разглядаліся пытанні прыёмкі, сушкі і дапрацоўкі ўбранага ўраджаю.

Вялікая ўвага была  нададзена і пытанням тэхнікі бяспекі, якая мае важнейшае значэнне пры ўборцы.

Пасля заканчэння практычнай часткі, семінар  перамясціўся ў Навукова-даследчы інстытут па земляробстве НАН Беларусі  ў г. Жодзіна, дзе ўдзельнікам прадставілася магчымасць  пазнаёміцца з новымі сартамі  збожжавых і іншых сель-скагаспадарчых культур. На доследных дзялянках можна было канкрэтна ўпэўніцца ў тым, як расліны перазімавалі, як уплываюць на іх тэрміны сяўбы, нормы высеву, што і як захавалася да ўборкі. Нясвіжскія аграрнікі пазнаёміліся таксама з шэрагам новых, перспектыўных сартоў, што знаходзяцца ў сортавыпрабаваннях, з рэкамендацыямі вучоных інстытута па навінках, якія лепш за ўсё падыходзяць для нашага раёна.

На думку намесніка начальніка райсельгасхарчу Уладзіміра  Баляслававіча Енчыка, і практычная, і тэарэтычная часткі семінара далі шмат  карыснай інфармацыі для ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні добрых ураджаяў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.