“Смуглянка” і “Беларуская зямля”…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Трагічная дата — 70-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай  вайны — была ўрачыста-жалобна адзначана па ўсёй краіне. Удзельнікі хору ветэранаў працы г. Нясвіжа і вакалісты групы «Элегія» РЦКіА выступілі  з канцэртнай праграмай у Лявонавіцкім СДК. Прагучалі тэматычныя творы «Перадваенны вальс» (аўтар В.А. Цыганкоў), «Смуглянка», «Гісторыя кахання» і «Выпадковы вальс», грамадзянскага напрамку: «Беларуская зямля», «Альтанка» і іншыя.

Спадабаліся слухачам і песні мірнага часу: «Зорька алая», «Венскі вальс», «Горліца», «Выйду на вуліцу» і  шэраг іншых. Шмат апладысментаў і кветак  атрымалі выканаўцы Софія Лях, Яўген Касмовіч, Барыс Юшко, Марыя  Чэркас, Барыс Вятлугін.

Напрыканцы сустрэчы старшыня Лявонавіцкага  сельвыканкама У.І. Мірончык шчыра падзякаваў самадзейным артыстам за цудоўны  канцэрт і добры настрой, уручыў кветкі кіраўнікам калектываў Тамары Прыгун і Юліі Івашка.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.