З добрай падзеяй!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Паважаныя працаўнікі сельскагаспадарчага  вытворчага кааператыву «Агракамбінат  Сноў», хто з дня ў дзень  рупнай працай  множыць багацце нашага прадпрыемства!

Дарагія нашы ветэраны, хто на сваіх плячах вынес усе цяжкасці станаўлення калектыўнай гаспадаркі,  мазолістымі рукамі песціў родную зямлю, з цямна да цямна працуючы ў полі, на ферме, у свірне!

Дарагія землякі!

У чарговы раз на сноўскай зямлі свята — радаснае, светлае, якое прынесла  задавальненне ад зробленага і натхненне на новыя здзяйсненні.      60-гадовы шлях прайшоў наш калектыў. Шлях, напоўнены клопатамі і трывогамі за лёс кожнага  каласка ў полі і кожнага цяляткі на ферме. Шлях аб»яднання людзей у адзіны калектыў, здольны працаваць самааддана, творча, прафесіянальна і дабівацца дастойных вынікаў.

Вы зрабілі і робіце ўсё, каб захаваць найлепшыя  традыцыі продкаў. У свой час  калгас імя Калініна, які пазней стаў агракамбінатам «Сноў», славіўся на ўвесь вялікі  Савецкі Саюз. Сёння наша  прадпрыемства з»яўляецца  флагманам аграпрамысловага  комплексу Рэспублікі Беларусь. Гэта — і гонар, і радасць, і  вялікая адказнасць.

Шчыры дзякуй за ўсё, што вы робі-це, да чаго  імкняцеся!  Нізкі паклон за самаадданасць, за любоў да роднай зямлі!

Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і любові ў сям»і, дас-татку і ўтульнасці ў доме, добрага настрою і новых дасягненняў на працы!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.