З высокай адказнасцю, з густам і творча

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу, 2 ліпеня,  у Нясвіжы адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 67-й гадавіне вызвалення краіны і нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Хочацца падзякаваць усім удзельнікам свята, якое спадабалася  жыхарам горада і раёна, а таксама замежным гасцям, якія прыехалі да нас з 7 гарадоў-пабрацімаў. Але асабліва хацелася б сказаць вялікі дзякуй работнікам устаноў культуры раёна, адзначыць з густам упрыгожаныя калоны ўстаноў адукацыі: каледжа імя Якуба Коласа, сярэдніх школ № 1, 3, 4 і гімназіі горада, гарадскіх дзіцячых садкоў № 4 і № 5, а таксама  працоўных калектываў цэнтральнай раённай бальніцы, упраўлення магістральных газаправодаў, навуковай доследнай станцыі па цукровых бураках, швейнай фабрыкі, сумеснага беларуска-галандскага прадпрыемства «Фармлэнд» і іншых.

Ужо стала традыцыйным правядзенне ў гэты дзень раённага фестывалю нацыянальных культур. Вялікі дзякуй усім кіраўнікам гаспадарак, іх намеснікам па ідэа-лагічнай рабоце за прадуманы і творчы падыход да гэтай справы. Асабліва хочацца адзначыць выставы нацыянальных падворкаў, якія былі прадстаўлены ЗАТ «Росіч», СВК «Агракамбінат Сноў» і «Гарадзея», ААТ «Сейлавічы» і «Юшавічы».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.