Задача — не дапусціць страт збожжа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На календары — сярэдзіна лета і  вось-вось пачнецца жніво — важнейшая сельскагаспадарчая кампанія года.

Як расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу Уладзімір Баляслававіч Енчык,  уборачная плошча збожжавага кліна на Нясвіжчыне  сёлета складае 22679 гектараў, што  толькі на 50 га больш, чым у  мінулым годзе.  Азімыя займаюць 11504 гектара, яравыя — 11175. Значна пашыраны пасевы азімага і яравога рапсу  — 852 гектары супраць 554-х летась.

346 га  займаюць шматгадовыя травы на насенне.

Кукурузы на зерне плануецца ўбраць 3500 гектараў, але гэта плошча можа быць  павялічана пры добрых для гэтай  культуры умовах надвор»я, таму што кукурузнае зерне вельмі запатрабавана і дае добрую  аддачу пры  кармленні жывёлы.

— Каб уборка прайшла ў найлепшыя тэрміны, тэхніка для яе рыхтуецца загадзя і з усёй адказнасцю, — падкрэсліў  Уладзімір Баляслававіч. — Гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў  набліжаецца да 100 працэнтаў. У раёне зараз налічваецца 123 камбайны, спраўныя на сённяшні дзень 119. Падрыхтавана таксама 42 з 43-х збожжасушыльных  комплексаў.

Найбольш высокая гатоўнасць да правядзення ўборкі  назіраецца ў СВК «Агракамбнат Сноў» і «Гарадзея», у ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» і ў шэрагу іншых гаспадарак.

Нагрузка на 1 камбайн у сярэднім па раёне  складае 191 гектар. Пры ідэальным  надвор»і гэта дазволіць  завяршыць уборку за 14 рабочых дзён, але паколькі надвор»е  часта ўносіць свае карэктывы ў планы чалавека, жніво можа заняць 20 да  25 сутак. Гэта будзе залежаць ад колькасці ападкаў.

Што да тэрмінаў пачатку ўборкі, напрыклад,  летась яна пачалася дзесьці 18-20 ліпеня, але ў гэтым годзе па прычыне пастаянных дажджоў пачатак уборкі  зрушыцца на крыху пазнейшы час — не раней  чым на 24-е — 25-е чысло.

З пункту гледжання даспявання зерня гэта і нядрэнна — зараз яно добра наліваецца, зялёныя часткі расліны добра ўпітваюць усё неабходнае для яе развіцця, і гэта працуе на карысць ураджаю.

Што тычыцца палегласці збажыны, якую часта правакуюць  зацяжныя дажджы, то вялікай праблемы тут сёлета няма. Па-першае, была праведзена  належная апрацоўка пасеваў рэтардантамі, якія абараняюць ад палёгласці, а па-другое, усе жняяркі ў нас абсталяваны  сцеблапад»ёмнікамі.

Яшчэ адзін важнейшы момант паспяховага правядзення ўборкі —  забеспячэнне  сельгас-прадпрыемстваў гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Для гэтага  патрэбна 1900 тон дызпаліва і 380 тон бензіну. Пакуль што ў наяўнасці каля 32 % ад неабходнага. Аднак, на думку Уладзіміра Баляслававіча, нягледзячы на падаражанне, гаспадаркі  не застануцца без клопату дзяржавы, сродкі будуць знойдзены і ўборка пройдзе ў аптымальныя тэрміны.

Згодна з дзяржаўным заданнем, наш раён сёлета павінен атрымаць 164 тысячы тон збожжа (без кукурузы) у бункернай вазе пры сярэдняй ура-  джайнасці 72,4  цэнтнера з гектара. Вядома, на   выніку адаб»ецца і засушлівая частка чэрвеня, і зацяжныя дажджы канцы чэрвеня — першай дэкады ліпеня, аднак хлебаробы зробяць усё магчымае, каб не дапусціць страт  пры ўборцы і паболей збожжа  пакласці ў засекі Радзімы.

Для захавання зерня на корм жывёле ўжо трэці год будзе выкарыстаны  спосаб плюшчэння з прымяненнем кансервантаў. У так званыя «рукавы» плануецца заплюшчыць 3400 тон збожжавых  культур (найбольш — трыцікале), каля 10000 тон зерня кукурузы. Такі корм падабаецца жывёле і дае добрую аддачу ў выглядзе  прываг і надояў.

24 чэрвеня райвыканкамам  было прынята рашэнне аб уборцы, створаны аператыўны штаб для дапамогі  сельскагаспадарчым арганізацыям, мабільныя брыгады. З мэтай папярэджання крадзяжоў і іншых  парушэнняў, па графіку замацаваны транспарт за супрацоўнікамі РАУС. Як і раней, будзе весціся работа па папярэджанні пажараў на палях.

Усе гэтыя і іншыя намаганні павінны забяспечыць правядзенне  ўборкі ў нашым раёне  на дастойным узроўні.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.