Ад зямлі — хлеб, ад хлеба — багацце

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлеб-соль уручаецца  пачэсным гасцям свята

Над палямі сёння неба чыстае,

Жаўранкам звіняць тут галасы.

Надышло да нас жніво вячыстае.

Колькі ж маецца ў жніве красы!

Такімі паэтычнымі словамі ў аўторак на тэрыторыі эксперыментальнай базы “Ганусава” пачалося раённае свята “Зажынкі-2011”.

Да сабраўшыхся, а гэта кіраўнікі  сельскагаспадарчых і  перапрацоўчых  прадпрыемстваў раёна, святароў, механізатараў і моладзі звярнуўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Іванавіч Крупко, які адз-начыў, што  кожны вырашчаны колас – гэта  часцінка працы механізатараў, спецыялістаў, кіраўнікоў – усіх, хто ўнёс свой важкі ўклад  у наш агульны каравай.

Гледзячы на гэта поле, як і на большасць палеткаў нашага  раёна, можна сказаць, што хлебаробы зрабілі ўсё магчымае для атрымання добрага ўраджаю.

– Сёння я сардэчна дзякую тым, хто сваёй любоўю да зямлі, розумам і  мазолістымі  далонямі вырасціў  нядрэнны ўраджай, – сказаў, звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раённай  вертыкалі ўлады. – Сёння наша  асноўная задача – у тэрміны і якасна  сабраць ураджай да апошняга зярнятка.

І.І. Крупко пажадаў  плённай працы, работы без паломак і моцнага здароўя, бо  кожнаму камбайнаваму  экіпажу трэба ўбраць у сярэднім 191 гектар.

Першы намеснік старшыні  райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А.М. Коршун  у сваім звароце да прысутных нагадаў, што да сёлетняга  жніва хлебаробы падышлі  ў няпростых  умовах надвор”я і  перад імі стаіць  задача ўбраць ураджай без страт,  максімальна захоўваючы  ўсю тэхналогію ўборкі і правілы тэхнікі бяспекі працы, каб  уборачная кампанія прайшла без эксцэсаў.

Словамі духоўнага благаславення і пропаведзямі  натхнілі прысутных  на добрую працу благачынны цэркваў  Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка і ксёндз-дэкан касцёла Божага Цела ў Нясвіжы Пётр Шарко.

Па даўняй беларускай традыцыі  першыя снапы ўраджаю  2011-га года зажалі  жнейкі, старэйшыя жыхаркі гаспадаркі і ўдзельніцы фальклорнага  гурта вёскі Смалічы.

Перад прысутнымі выступіў лепшы механізатар  мясцовай гаспадаркі Мікалай Казіміравіч  Варанковіч. А прадстаўнікі аддзела па справах моладзі  райвыканкама і РК ГА “БРСМ” уручылі наказ маладым хлебаробам і павязалі ім  ганаровыя стужкі.

Па камандзе дырэктара эксперыментальнай базы “Ганусава” Вячаслава Вячаслававіча Лябедзькі “Па машынах!” механізатары запусцілі камбайны і прыступілі да жніва.

Урачыстую, узнёслую атмасферу свята стварылі работнікі  ўстаноў культуры раёна. Сваёй творчасцю прысутных парадавалі  танцавальны калектыў РЦКіА, народны  ансамбль “Крынічанька”  Міцькавіцкага СДК, удзельнікі Лявонавіцкага  народнага хору, узорны ансамбль  “Аношкаўскія музыкі”, удзельнікі народнага ансамбля “Лянок” Аношкаўскага СДК і іншыя.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.