Бацькавай дарогай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вячаслаў Васільевіч Шарапа –  патомны хлебароб.

Бацька – Васіль Рыгоравіч – быў калгасным  токарам. З 1978 года працуе  ў роднай гаспадарцы і Вячаслаў.  Таксама токарам. А ў час жніва  садзіцца за штурвал збожжа-ўборачнага  камбайна. Неаднаразова выходзіў пераможцам спаборніцтва.

Сын Аляксей працаваў побач з бацькам. Малады задор, энергічнасць дазволілі юнаку стаць адным з лепшых камбайнераў сярод моладзі Нясвіжчыны.  Напрыклад, летась ён паспяхова перакрыў тысячны намалот. І атрымаў права разам са старэйшымі таварышамі ўзняць сцяг раённых дажынак.

Аляксей завочна закончыў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і цяпер працуе ў СВК “Агракамбінат Сноў” інжынерам па  цеплафікацыі. А ў жніво зноў будзе ўбіраць збажыну.

Так утварылася ў Снове сямейная дынастыя Шарапаў.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.